Куды імчыць “Пагоня”
Вы, пэўна ж, ведаеце. Які старажытны герб мае наша краіна – Рэспубліка Беларусь?
Правільна, гэта конны рыцар з узнятым над галавою мячом.
А ці вядома вам, што такіх старажытных гербаў, як наш, на свеце вельмі мала. Мы, беларусы, ганарымся тым, што нашаму гербу болей за семсот гадоў.
Наш герб называецца “Пагоня”. Адкуль такая назва? А вось слухайце.
Багатая беларуская зямля з яе гарадамі і вёскамі, з рыбнымі рэкамі і поўнымі зверынымі лясамі здаўна прыцягвала прагныя позіркі чужынцаў. Яны хацелі захапіць Беларусь і часта нападалі на нашых продкаў. 150 разоў урываліся сюды рыцары-крыжакі. Каля сотні набегаў зрабілі татарскія атрады. Шмат гора прынеслі нашай Бацькаўшчыне войскі рускіх цароў, якія лютавалі часам страшней за татараў.
Каб абараніцца і выжыць, беларусы заўсёды былі нагатове. Яшчэ з часоў славутага Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю пешкі ці конна даганялі ворага, каб вызваліць палонных і паквітацца за забітых.
Гэты звычай называўся пагоняй. У Вялікім княстве Літоўскім ён стаў законам.
У тыя далёкія часы мастакі і пачалі маляваць “Пагоню” – узброенага воіна на баявым кані, што імчыць на бітву за родную зямлю. Сем з лішнім стагоддзяў таму апісанне “Пагоні” з’явілася ў летапісах. “Чалавек дарослы на кані з мячом, які можа абараніць Бацькаўшчыну сваю”, - выводзіў летапісец, гледзячы на даўні малюнак.
У левай руцэ вершнік трымаў шчыт. Трохі пазней на шчыце з’явіўся шасціканцовы крыж. Ён быў падобны да крыжа, што некалі зрабіў для асветніцы Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша. Крыж гэты беларусы надта шанавалі, а таму ў жорсткай сечы ён дадаваў мужнасці маладушнаму, а моцнага воіна рабіў яшчэ мацнейшым.
Згодна з законамі дзяржавы, “Пагоню” выразалі на пячатках, што цяпер часта знаходзяць археолагі. Герб упрыгожваў гарадскія брамы і вежы, а таксама сцягі ваяводстваў, на якія дзялілася Вялікае княства Літоўскае, як цяпер Беларусь дзеліцца на вобласці.
Пра што гавораць колеры
Дзяржаўныя гербы заўсёды каляровыя, прычым кожны колер абавязкова нешта значыць. Герб старажытнай беларускай дзяржавы выглядаў як чырвоны, ці дакладней, пурпуровы шчыт з белай або срэбнай выяваю рыцара. Шасціканцовы крыж на рыцарскім шчыце быў залаты.
Цяпер паглядзім, што зашыфравана ў гэтых колерах, пра што яны нам гавораць.
Чырвоны колер нашы продкі лічылі самым высакародным. Ён азначаў агонь, мужнасць, смеласць у бітве. Белы ці срэбны – гэта чысціня, дабро, незалежнасць. Золата крыжа казала пра жыццё, святло, надзею.
Трэба дадаць, што белы і чырвоны колер беларусы асабліва любяць. Гэта відаць і ва ўзорах нашых дзівосных ручнікоў, і ў даўнейшым народным адзенні, якое, магчыма, яшчэ насілі вашы дзядулі і бабулі. У беларускіх казках асілкі едуць бараніць свой народ ад злыдняў абавязкова на белым кані, што пасецца на запаведных лугах.
А цяпер паслухайце, як прыгожа пісаў пра “Пагоню” адзін стары беларускі часопіс: “Белы конь – гэта вобраз сілы, красы і здатнасці, адраджэння і ўваскрэсення да новага жыцця. Ваяка на белым кані азначае перамогу. Белы колер вельмі пашыраны на Беларусі, згэтуль магчыма, паходзіць і яе назва – белая, чыстая, вольная, як святло сонца”.
Як нарадзіўся беларускі сцяг
Спачатку сцяг Вялікага княства Літоўскага быў чырвоны з вышытымі на ім “Пагоняй” і Багародзіцаю з яе маленькім сынам Ісусам. Іншыя еўрапейскія краіны тады таксама мелі сцягі з рознымі складанымі выявамі. Але прыкладна пяцьсот гадоў таму сталі з’яўляцца сцягі больш простыя і зручныя. Найчасцей яны ўтвараліся так.
Гербавы малюнак змяшчалі на шчыце. Дык вось колер малюнка рабіўся галоўным колерам сцяга, а колер шчыта – дадатковым. Рыцар “Пагоні”, як мы ведаем, быў белы, а шчыт, па якім ён скакаў, - чырвоны. Так і ўтварыўся беларускі бел-чырвона-белы сцяг. Ягоныя колеры расшыфроўваюцца гэтаксама, як і колеры герба.
Два стагоддзі забароны
Дзвесце апошніх гадоў, з таго часу, як Беларусь захапілі рускія цары, а потым бальшавікі, “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг былі пад забаронаю.
Захопнікі хацелі, каб мы забылі нашу слаўную гісторыю. Людзей, якія не ведаюць свайго мінулага, лягчэй прыгнятаць і рабаваць.
Быў час, калі за малюнак “Пагоні” бальшавікі маглі на ўсё жыццё кінуць чалавека ў турму або за калючы лагерны дрот.
Чужынцы навязалі нам іншыя герб і сцяг, аднак беларусы бераглі памяць пра свае, сапраўдныя. І ў час прыгнёту мастакі малявалі “Пагоню” на карцінах, паэты пісалі пра яе вершы і паэмы, смелыя людзі захоўвалі бел-чырвона-белыя сцягі.
У 1991 годзе Беларусь абвясціла ўсяму свету, што яна вярнула сабе незалежнасць.
“Пагоня” і старажытны сцяг зноў зрабіліся дзяржаўнымі адзнакамі. Па іх нашу краіну адрознівалі ад іншых. Бел-чырвона-белыя сцягі вольна луналі над Домам урада ў Менску, над кожным беларускім горадам. Нашы сцягі ўпрыгожвалі вуліцы ў час святаў. Іх узнімалі ў пасольствах нашай краіны за мяжой, на міжнародных спартыўных спаборніцтвах.
Пасля праведзенага ў маі 1995 года па ініцыятыве прэзідэнта А.Лукашэнкі рэферэндуму афіцыйныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь заменены. Герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг зноў забаронены.

учиться в историческом классе.. и только сейчас об этом прочитать?)))
ну приятно что кому то пригодилось)