Віншую усіх ПЧ з Днём Роднай мовы!!!!!

Жадаю ўсім размаўляць толькі на роднай мове!!!


А вось вам гісторыя каб падумаць:

Паэтка Раіса Баравікова расказала цікавую гісторыю. Неяк ёй давялося выступаць перад дзецьмі ў школе. “Скажыце, дзеці, на якой мове гавораць у Францыі?” — запыталася ў малых пісьменніца. “На французскай”, — спачатку нясмела адказалі шкаляры. “А ў Італіі?” — “На італьянскай”, — з большай упэўненасцю прамовілі вучні. “А на якой у Германіі, Польшчы?” — “На нямецкай, польскай”, — ужо не сумняваючыся сцвярджалі хлопчыкі і дзяўчынкі. “Ну а ў Расіі?” — пацікавілася Раіса Андрэеўна. “Па-руску”, — лагічна разважылі дзеці. “А ў Беларусі?” — “Па-беларуску!” — выпалілі школьнікі і… раптам настала цішыня.