Dykyj
Атрымліваецца не ўсё адразу,
Не з першай спробы зробіш першы крок.
І прыйдзецца не раз трываць паразу,
Пакуль не скончыцца жыццёвы той урок.

Чакай - і лёс цябе ўзнагародзіць,
Я думаў так усё сваё жыццё.
Але чаканне шчасця не народзіць,
Не зробіць веку адкрыццё!

Крычыць крумкач, віруе ліха,
А я чакаю, мару аб табе,
Чаканне вырве з мяне псіха,
А моц і годнасць згінуць у ганьбе...